ЗАЛАЦІНКІ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА



Беларускія народныя прыказкі

Вялікія словы на вялікай мове

Прыказкі і прымаўкі — старадаўняя мудрасць і душа беларускага народу, своеасаблівая энцыклапедыя жыцця ў розныя гістарычныя эпохі.

Прыказкагэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам.
Прымаўка —  агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца скончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу. У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі маральна-этнічныя і эстэтычныя ідэалы, погляд на працу, жыццёвы вопыт, народную мудрасць увогуле. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні.


Пра час 

  • Дарагое яечка да Вялікадня. Дорога ложка к обеду.
  • Гуляй, гуляй, ды дзела не кідай. Делу время – потехе час.
  • Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць — нічога не знаць. До свадьбы заживет.

 Пра працу
  • Любіш паганяць – любі і каня гадаваць. Любишь кататься – люби и саночки возить.
  • Дзе кухарак шэсць, там няма чаго есць. У семи нянек дитя без глаза.
  • Хто дбае, той мае = Гаспадарка — клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі. Доход не живет без хлопот.
  • Скончыў работу — гуляй у ахвоту = Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Службу справіў — і гуляй. Сделал дело — гуляй смело.
  • Ляжачыя і грошы ржавеюць = Пад ляжачы камень вада не бяжыць(не падплыве). Под лежачий камень и вода не течет.
Пра словы і мову
  • Конь вырвецца — здагоніш, а слова вырвецца — не зловіш = Выказанага слова да губы не вернеш = Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш = Слова як птушка: выпусціў — не вернеш = Сказанае слова за хвост не зловіш = Сліны не падымеш, а слова не вернеш. Слово не воробей: вылетит — не поймаешь.
  • Слова — вецер, а пісьмо — грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера. Что написано пером, того не вырубишь топором.
  • На ўзвей (вей) ветру пускаць = На звей (вей, узві, збой) вецер гаварыць. Бросать (слова) на ветер.
  • Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы. За словом в карман не лезет.
  • Дробным макам рассыпацца = Языком слаць = Словамі як пер’ем слаць. Рассыпаться бисером (мелким бесом).
  • Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі, гаварыў бы па-англійску, ды язык слізкі.
  • Будзем мове вучыцца, пакуль смерць не лучыцца.
  • Прымаўкі ды прыказкі — роднай мовы прывязкі.
  • Усяму пачатак — родная мова.
  • Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў.
Пра дом і сям'ю
  • Добра на Доне, ды лепей у сваім доме. В гостях хорошо,а дома лучше.
  • Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзеш = І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = І ў добрай сям’і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея. В семье не без урода.
  • Сямейка малая — (усім) работы хапае = Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора. Дом невелик — гулять не велит.
  • Якое карэнне, такое і насенне = Які куст, такі і парастак = Які род, такі й плод. Каково семя, таково и племя.
Пра каханне
  • Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць = Цяжка ўздыханне — далёка каханне. Не мил свет, когда милого нет.
  • Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа = Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы. Не по хорошу мил, а по милу хорош.
  • Хоць у будане жыць, абы з каханым быць — Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець = Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу = Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові. С милым рай и в шалаше.
Пра розум і веды

  • За дурной галавой нагам неспакой (бяда, гора) = За дурною галавою і нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзей. Бестолковая голова ногам покоя не даёт.
  • Свой розум мець = Сваім одумам (сваім розумам) жыць. Жить своим умом.
  • Без мукі няма навукі. Цяжка ў школе, дык лёгка ў полі. Тяжело в учении, легко в бою.
  • Век жыві — век вучыся. Век живи — век учись.
  • За багацце розуму не купіш. = Розум не купіш — у галаву не ўльеш.
  • Хто без навукі, той як бязрукі.
Пра багацце
  • Багаты Хадот: сабака ды кот = У вераб’я багатая сям’я: у кожнага верабейкі па тры капейкі. Богатому черти деньги куют.
  • Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедае. Богач удивляется, чем голь пробавляется.
  • Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі = Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе. Бог видит, кто кого обидит. 
  • Даў Бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што Бог ні даў, усё ўторбу = І Халімон танцуе, калі яму шанцуе = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Бог даёт — и дурак берёт.
  • Не будзь ласы на чужыя каўбасы. На чужой каравай рот не разевай.
  • Хто чужога жадае, часта сваё пакладае = Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць сваім = Чужое ўзяць — сваё згубіць = Не бяры чужога: аддасі сваё = Ты па чужое, а чорт па тваё. Кто чужого желает, скоро своё потеряет.
  • Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з’ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла — вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар — купец будзе. Был бы хлеб, а зубы сыщутся.
  • Быў бы араты, будзе й прыганяты = Былі б дурні, а паны знойдуцца = Абы спіна — пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе. Была бы шея, а ярмо найдётся.
Пра сяброў
  • Чалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.
Пра ворагаў
  • Не будзь горкі — праклянуць, не будзь салодкі — пракаўтнуць = Будзешь горкі — праплююць, а салодкі — праглынуць = Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць. Будешь сладок — живьём проглотят, будешь горек — проклянут.
Пра Бога
  • Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі Бог не дасць смерці, дык невозьмуць і чэрці = Як Бог дапусціць, то й святыя не абароняць. Бог не выдаст, свинья не съест.
  • Ведаў Бог, што не даў свінні рог = Не дай Бог свінні рог = Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет спарола б. Бодливой корове Бог рог не даёт.
  • Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб’е = Дурань і мяла зломіць = Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць = Дай дурню брытву, то ён зарэжацца = Не хадзіў шалудзька Богу маліцца, а як пайшоў, дык і лоб разбіў = Дурань і молячыся лоб паб’е. Заставь дурака Богу молиться — он и лоб расшибёт.
  • Божа памажы, але й сам падбяжы (але і сам не ляжы) = Памажы Божа, але й ты не ляжы, нябожа = На Бога спадзявайся, але і сам старайся = Працуй, нябожа, то і Бог паможа = Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба. На Бога надейся, а сам не плошай.
Пра поспех
  • Прыйдзе, тата, і наша свята = Будзе і на вашай вуліцы кірмаш = Будзе і на маім рынку торг (кірмаш). Будет и на нашей улице праздник.
  • Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = І наша сонца ўвойдзе ў ваконца = Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й маё вяселле = Калісьці й наш Бог праспіцца. Будет и наше время.
  • І сена цэлае, і козы сытыя. И волки сыты, и козы целы.

 ***
 У сваім краю, як у раю
Там жыццё рай, дзе свабоды край!
Якая справа, такая й слава
З роднага боку і варона мілая
Якая зямля- такі і хлеб
Свая хатка- родная матка, а чужая - мачыха
Лепш смерць у полі, жыццё ў няволі
Бацькаўшчыны не купляюць і не прадаюць
У каго дзеці, у таго шчасце  
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы
Якая птушка, такое і гняздзечка


Беларускія загадкі

На гару – бягом, а з гары – кувырком.  (Заяц)
Невялікі, рыжаваты, а хвост доўгі і калматы. (Вавёрка)
Пад соснамі, пад ёлкамі ляжыць клубок з іголкамі. (Вожык)
Даўганосы, дайганогі прыляцеў з дальняй дарогі. (Бусел)
На паляне сіняй пасецца конь сівы. (Месяц)
Распластала птушка крылы, ажно сонца засланіла. (Хмара)
Прыйшлам чорная маці, усіх паклала спаці. (Ноч)
Стаіць у лазе на адной назе. (Грыб)
Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае. (Замок)
Кругленькі, маленькі, а за хвост не ўзнімеш. (Клубок)
Сама панна ў каморы, а яе косы на двары. (Морква)
Цягнецца нітка а на клубок не наматаць. (Дарога)
Гаршок разумны, хоць сем дзірак мае. (Галава)
Чорны колер, вінны смак, каменнае сэрца. (Вішня)
Што нас корміць, а есці не просіць? (Зямля)
Пяць братоў у адну ноч радзіліся, а ростам не роўныя. (Пальцы.)
Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае. (Раса.)
Хоць зубоў не мае, а балюча кусае. (Мароз.)
3 неба ўпаў — усю зямлю, як абрусам, заслаў. (Снег.)
Рук многа, а нага адна. (Дрэва.)
Ніхто не палохае, а яны ўсё дрыжаць. (Лісты асіны.)
На градцы - доўгі і зялёны, а ў бочцы — жоўты і салёны. (Гурок.) 
Круглы хлявец поўны белых авец. (Гарбуз.) 
Не прадзе, не тчэ, а людзей апранае. (Авечка.) 
У адным доме сотні жыхароў, а сям'я адна. (Вулей.)
Не сякера, а шуміць, не пілот, а ляціць, не змяя, а жаліць. (Пчала.) 
Не рыба, а плывец, не конь, а ходзіць, не піла, а рэжа. (Бабёр.)
Маленькі, гарбенькі ўсё поле праскача, дамоў прыбяжыць — цэлы год праляжыць. (Серп.)
Не шкадуюць мяне, мнуць, у печ гарачую кладуць, а як вынуць, дык нажом будуць рэзаць. (Хлеб.) 
Бярвёны абчэша, палена расколе, сама не імкнецца, як іншы да славы,   стаіць сабе ціха ў куточку за лавай. (Сякера.)



Комментариев нет:

Отправить комментарий